Беларуская Служба

ЕАБР прагназуе запаволенне росту ВУП  Беларусі у 2025 годзе да 2,6%

05.12.2024 13:13
У банку таксама прагназуюць паступовае паскарэнне інфляцыі. 
Ілюстрацыя Фота: shutterstock.com/Fishman64

Еўразійскі банк развіцця прадставіў макраэканамічны прагноз для краін аперацый банка на 2025-2027 гады. Эксперты ЕАБР чакаюць, што сёлета ВУП Беларусі вырасце на 4, 3%, а ў 2025 годзе замарудзіцца да 2, 6%. У наступныя два гады тэмпы росту эканомікі прадоўжаць запавольвацца да 1,9% і 1,5% адпаведна, - чытаем на партале reform.news.

У банку прагназуюць паступовае паскарэнне інфляцыі. Сёлета яе ацэньваюць у 5,9%, у наступным годзе яна паскорыцца да 6,6%. У 2026 годзе рост коштаў дасягне 7,9%, а ў 2027-м крыху замарудзіцца да 7,4%.

Сярэдні абменны курс долара да беларускага рубля ў наступным годзе прагназуецца на ўзроўні 3,38 рубля за долар, у 2026-м - 3,57 рубля, а ў 2027-м - 3,81 рубля.

У ЕАБР чакаюць, што Нацыянальны банк Беларусі ў наступным годзе захавае стаўку рэфінансавання нязменнай. Яна складзе 9,5%  гадавых. Таксама ў банку не лічаць, што стаўка будзе мяняцца ў 2026-2027 гадах.

эж